У ЗША арыштаваны падазраваны ў падрыхтоўцы нападаў на аб’екты ў Вашынгтоне. Як падае міністэрства юстыцыі, З4-гадовы Фарук Ахмэд, жыхар штату Вірджынія, грамадзянін ЗША пакістанскага паходжаньня, рыхтаваў гэтыя напады зь некалькімі саўдзельнікамі. Паведамляецца, што арыштаваны забясьпечыў сваіх саўдзельнікаў здымкамі станцый мэтро ў амэрыканскай сталіцы, пераконваў змоўшчыкаў, што для дастаўкі выбухоўкі лепш выкарыстоўваць не заплечнікі, а валізкі на колах, заяўляў, што хацеў бы забіць як мага больш амэрыканцаў падчас выбуху на розных станцыях мэтро.
Ахмэд, аднак, ня ведаў, што яго гэтак мовіць саўдзельнікі былі не сябрамі “Аль-Каіды”, а агентамі ФБР
Ахмэд, аднак, ня ведаў, што яго гэтак мовіць саўдзельнікі былі не сябрамі “Аль-Каіды”, а агентамі ФБР