Інданэзія: расьце колькасьць ахвяр землятрусу

Колькасьць загінулых ад шэрагу прыродных катаклізмаў у Інданэзіі сягае да 180 чалавек. Больш за 150 чалавек загінулі і 400 лічацца зьніклымі пасьля таго, як на ўзьбярэжжа абрынулася трохмэтровае цунамі, выкліканае падводным землятрусам у Індыйскім акіяне сілай 7,7 балаў па шкале Рыхтэра. На архіпэлягу Мэнтавай цунамі змыла прынамсі 10 паселішчаў, паведамляе афіцыйная Джакарта.

Адначасова прынамсі 28 чалавек загінулі ў выніку вывяржэньня вулкану Маўнт Мэрапі на высьпе Ява, у 1300 кілямэтраў на ўсход ад эпіцэнтру падводнага землятрусу.