У Інстытуце генэтыкі і цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук завершаны чарговы этап дасьледаваньняў этнагеноміі беларусаў. Навукоўцы вывучылі каля тысячы пробаў ДНК карэнных беларусаў шасьці геаграфічных раёнаў краіны. Асноўны вынік дасьледаваньняў: беларусы — гэта індаэўрапейцы, славяне.
Для чаго патрэбны генэтычны партрэт нацыі, дзе можна выкарыстоўваць вынікі дасьледаваньняў генэтыкаў?
Інфармацыя аб генэтычным партрэце беларусаў надзвычай важная для нацыянальнай самасьвядомасьці, праясьненьня асобных этапаў гісторыі народа. ДНК-тэхналёгіі — гэта найноўшыя малекулярныя тэхналёгіі, якія дапамагаюць у вывучэньні гісторыі, менавіта дагістарычнага пэрыяду.
Загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Алег Давыдзенка перакананы:
«Трэба дасьледаваць нашы карані. Мы ня блізкія да ўгра-фінаў, хаця ў нас працэнтаў 8 іхніх храмасом, таксама як і ва ўкраінцаў альбо расейцаў. Мы роднасныя ўсім славянам. Потым ужо мы роднасныя балтам, затым германцам, і ўжо потым усім астатнім».
То бок, беларусы паходзяць ад індаэўрапейцаў, гэта асноўная галіна, сьцьвярджае прафэсар-генэтык Алег Давыдзенка:
«Вось яны прыйшлі як індаэўрапейцы, а сталі протаславянамі, протабалтамі, протагерманцамі, а потым ужо ўсялякімі дрыгавічамі, радзімічамі, крывічамі, а потым ужо беларусамі, украінцамі, расейцамі».
Беларускія навукоўцы грунтаваліся выключна на фактах. Яны дасьледавалі шэсьць геаграфічных рэгіёнаў: паўночнае Падзьвіньне, заходне-ўсходняе Палесьсе, цэнтральную, усходнюю і паўночна-заходнюю Беларусь. У кожным рэгіёне бралася па 3 населеныя пункты, таму выяўлена карціна ўсёй Беларусі, кажа прафэсар Алег Давыдзенка:
«Бралі пробы ДНК толькі ў маладых людзей зь сельскай мясцовасьці. І калі анкетаваньне паказвала, што бабуля па мацярынскай лініі і дзядуля па бацькоўскай былі родам з гэтай мясцовасьці, тады мы гэтага чалавека ўключалі ў дасьледаваньне. Калі б мы ўзялі ў Менску выпадковых тысячу чалавек, мы б не атрымалі зрэзу ўсяго беларускага грамадзтва».
Прафэсар Давыдзенка патлумачыў, што ёсьць гены, якія перадаюцца выключна па мацярынскай альбо выключна па бацькоўскай лініі. А ёсьць гены, якія свабодна рэкамбінуюць, іх акурат бальшыня:
«Дык вось, сярод гэтых генаў, якія чыста па мацярынскай лініі, знаходзім 2-4% азіяцкіх кампанэнтаў. Сярод Y-храмасомаў, якія па бацькоўскай лініі перадаюцца, таксама знаходзім некалькі працэнтаў азіяцкіх, не характэрных для эўрапейцаў. Можа, яны ад татараў і габрэяў узяліся, а можа, гэта нейкая іншая плынь».
У часы Рэчы Паспалітай колькасьць габрэяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі дасягала 1 мільёна чалавек, беларускіх татараў — 200-300 тысяч чалавек. Яны таксама свой сьлед пакінулі. Таму неабходны далейшы этап дасьледаваньняў, на які пакуль нестае дзяржаўнага фінансаваньня.
Датычна паходжаньня беларусаў гісторыкі і філёзафы часьцяком выказваюць іншыя меркаваньні. Гісторык Алесь Краўцэвіч, да прыкладу, застаецца прыхільнікам субстратнай тэорыі фармаваньня беларускага народу, гэта азначае славяне з дадаткам балцкага субстрату:
«Гэта высьвятляецца па матэрыяльнай культуры, па мове, і хіба па дадзеных антрапалёгіі. Наколькі гэта ўсё карэлюецца з генэтычнымі дасьледаваньнямі, мне цяжка сказаць. Гэта прынятая большасьцю гісторыкаў субстратная тэорыя стварэньня беларускага этнасу. Яна таксама адносіцца і да стварэньня ўкраінскага этнасу і расейскага. Украінскі — гэта, проста кажучы, мяшанка славянаў з іранцамі, расейцы — гэта мяшанка славянаў з угра-фінамі. Каго там больш, каго менш — гэта мне ўжо цяжка сказаць. Калі сумясьціць арэал распаўсюду беларусаў, ён дакладна супадае з арэалам распаўсюджаньня балцкіх культур да прыходу славянаў».
Ёсьць шмат тэорый паходжаньня беларусаў. Расейскі біёляг Алена Баланоўская ў сваёй працы «Генафонд беларусаў» сьцьвярджае , што беларусы генэтычна вельмі далёкія ад расейцаў і фактычна ідэнтычныя паўночна-ўсходнім палякам, мазурам Мазовы. Ёсьць вэрсіі, што беларусы вельмі блізкія да лужыцкіх сэрбаў, існуе і шмат неверагодных мітаў. Культуроляг Максім Жбанкоў выказаў сваё меркаваньне:
«Ёсьць міт татальнага славянскага братэрства. Ёсьць міт балцкі. Для мяне ўсё гэта неістотна. Таму што гэта нейкія маркеры, пры дапамозе якіх мы спрабуем саміх сябе патлумачыць. Але ці патрэбны гэтыя дапаможныя рэсурсы, каб зразумець, хто мы ёсьць? Мне падаецца, што больш цікава і больш карысна зразумець саміх сябе як нацыю культурніцкіх ростаняў, як сыстэму, якая існуе на перакрыжаваньні розных культурных традыцый і нацыянальных кодаў. Мы ёсьць нацыя ў пошуках сэнсу свайго існаваньня. Магчыма, найбольш цудоўнае тое, што адказу тут няма. Затое ёсьць адкрыты шлях».
Але вернемся да этнагеноміі беларусаў. Вынікі дасьледаваньняў неабходныя мэдыкам. Частата генаў схільнасьці да той ці іншай хваробы ў розных папуляцыях розная. Усю сучасную мэдыцыну, на думку прафэсара Давыдзенкі, неабходна пабудаваць на малекулярных мэтадах:
«Дапамагае лекавы сродак 80% людзей — а чаму 20% не дапамагае? А можа быць, 20% ён наагул шкодзіць? А таму, што ў іх іншы генатып. Ім ня гэтыя лекі патрэбны, а іншыя. Гэта такі выпадак адзін на мільён, на гэта можна не зьвяртаць увагі. А калі такія людзі сустракаюцца з частатой як па гемахраматозе — 22%. А жалезістыя прэпараты прапісваюць усім. А камусьці яны шкодныя. Дык пра гэта трэба ведаць!»
Дасьледаваньні па этнагеноміцы важныя таксама для крыміналістыкі. Але ніякім чынам яны ня маюць дачыненьня да палітыкі, кажа прафэсар Алег Давыдзенка:
«Мы якраз ня хочам, каб былі нейкія палітычныя спэкуляцыі. Палітычна цікавы саюз Беларусі з Расей — значыць, будзем пераконваць, што мы расейцы. Цікава ўступленьне ў Эўразьвяз — мы будзем пераконваць, што мы — 100% эўрапейцы. Разумееце, якія б у нас гены ні былі, важна, як мы мысьлім. Няма генаў прыхільнасьці да той альбо іншай мадэлі грамадзтва».
Для чаго патрэбны генэтычны партрэт нацыі, дзе можна выкарыстоўваць вынікі дасьледаваньняў генэтыкаў?
Інфармацыя аб генэтычным партрэце беларусаў надзвычай важная для нацыянальнай самасьвядомасьці, праясьненьня асобных этапаў гісторыі народа. ДНК-тэхналёгіі — гэта найноўшыя малекулярныя тэхналёгіі, якія дапамагаюць у вывучэньні гісторыі, менавіта дагістарычнага пэрыяду.
Загадчык лябараторыі нехрамасомнай спадчыннасьці Інстытуту генэтыкі і цыталёгіі, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Алег Давыдзенка перакананы:
«Трэба дасьледаваць нашы карані. Мы ня блізкія да ўгра-фінаў, хаця ў нас працэнтаў 8 іхніх храмасом, таксама як і ва ўкраінцаў альбо расейцаў. Мы роднасныя ўсім славянам. Потым ужо мы роднасныя балтам, затым германцам, і ўжо потым усім астатнім».
То бок, беларусы паходзяць ад індаэўрапейцаў, гэта асноўная галіна, сьцьвярджае прафэсар-генэтык Алег Давыдзенка:
«Вось яны прыйшлі як індаэўрапейцы, а сталі протаславянамі, протабалтамі, протагерманцамі, а потым ужо ўсялякімі дрыгавічамі, радзімічамі, крывічамі, а потым ужо беларусамі, украінцамі, расейцамі».
Беларускія навукоўцы грунтаваліся выключна на фактах. Яны дасьледавалі шэсьць геаграфічных рэгіёнаў: паўночнае Падзьвіньне, заходне-ўсходняе Палесьсе, цэнтральную, усходнюю і паўночна-заходнюю Беларусь. У кожным рэгіёне бралася па 3 населеныя пункты, таму выяўлена карціна ўсёй Беларусі, кажа прафэсар Алег Давыдзенка:
Бралі пробы ДНК толькі ў маладых людзей зь сельскай мясцовасьці.
Прафэсар Давыдзенка патлумачыў, што ёсьць гены, якія перадаюцца выключна па мацярынскай альбо выключна па бацькоўскай лініі. А ёсьць гены, якія свабодна рэкамбінуюць, іх акурат бальшыня:
«Дык вось, сярод гэтых генаў, якія чыста па мацярынскай лініі, знаходзім 2-4% азіяцкіх кампанэнтаў. Сярод Y-храмасомаў, якія па бацькоўскай лініі перадаюцца, таксама знаходзім некалькі працэнтаў азіяцкіх, не характэрных для эўрапейцаў. Можа, яны ад татараў і габрэяў узяліся, а можа, гэта нейкая іншая плынь».
У часы Рэчы Паспалітай колькасьць габрэяў на тэрыторыі сучаснай Беларусі дасягала 1 мільёна чалавек, беларускіх татараў — 200-300 тысяч чалавек. Яны таксама свой сьлед пакінулі. Таму неабходны далейшы этап дасьледаваньняў, на які пакуль нестае дзяржаўнага фінансаваньня.
Датычна паходжаньня беларусаў гісторыкі і філёзафы часьцяком выказваюць іншыя меркаваньні. Гісторык Алесь Краўцэвіч, да прыкладу, застаецца прыхільнікам субстратнай тэорыі фармаваньня беларускага народу, гэта азначае славяне з дадаткам балцкага субстрату:
Украінскі — гэта, проста кажучы, мяшанка славянаў з іранцамі, расейцы — гэта мяшанка славянаў з угра-фінамі.