На сёньняшні дзень ініцыятыўная група кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева сабрала 203 533 подпісы. Гэтую лічбу назвала "Свабодзе" прэсавы сакратар прэтэндэнта Юлія Рымашэўская.
"Мы ня кожны дзень вядзем падсумаваньне. Апошнім разам мелі 176 тысяч подпісаў. Але нашы людзі вельмі прадуктыўна папрацавалі ў выходныя.
Найбольшая падтрымка Ўладзімеру Някляеву выказваецца ў сталіцы, Менскай, Магілёўскай і Берасьцейскай абласьцях".
Прэтэндэнт на вышэйшую дзяржаўную пасаду мусіць сабраць як найменей 100 тысяч подпісаў выбарцаў у сваю падтрымку.