Недахоп інфармацыі спараджае ў Пінску паніку

У выратавальным штабе ў Пінску абмяркоўваюцца варыянты аднаўленьня цэху пасьля аварыі. Пытаньне кампэнсацыі ахвярам і іх сем’ям не ўздымаецца.

Якія існуюць вэрсіі здарэньня на «Пінскдрэве»? Што магло стаць прычынай выбуху? Як можна ацаніць дзеяньні адміністрацыі канцэрну па выратаваньні пацярпелых? Чаму журналістам ад пачатку адмаўлялі ў інфармацыі? Чаму маўчыць кіраўніцтва краіны? Ці будуць кампэнсацыі пацярпелым?

Над гэтымі ды іншымі пытаньнямі ў ранішнім эфіры разважалі карэспандэнт Свабоды па Берасьцейшчыне Сяргей Ягораў і грамадзкі актывіст з Пінску, былы дэпутат Пінскага гарсавету, а сёлета – назіральнік на выбарах Віктар Ярашук.