Міжнародная арганізацыя Transparency International сёньня абнародавала свой даклад пра стан карупцыі ў сьвеце. Паводле Індэксу ўспрыманьня карупцыі Беларусь застаецца ў групе высокакарумпаваных краінаў, але сытуацыя тут крыху паляпшаецца.
На думку экспэртаў Transparency International, карупцыя застаецца ў шэрагу найвастрэйшых праблем сьвету, побач зь нестабільнасьцю фінансавых рынкаў ці беднасьцю. Адказам на глябальны крызыс павінна стаць нецярпімасьць да карупцыі, раяць аўтары дакладу.
Як Transparency International вызначае і вымярае карупцыю?
Карупцыяй зьяўляецца злоўжываньне службовым становішчам з мэтай асабістай выгады. Transparency International факусуе ўвагу на карупцыі ў дзяржаўным сэктары, іншымі словамі карысьлівых паводзінах дзяржаўных службовых асобаў і палітыкаў. Гэта як звычайнае хабарніцтва, так і крадзеж дзяржаўных сродкаў або маніпуляцыі зь дзяржаўнымі заказамі.
Індэкс успрыманьня карупцыі (Corruption Perceptions Index - CPI) арганізацыя вымярае, абапіраючыся на апытаньні экспэртаў і дасьледаваньні розных аўтарытэтных і незалежных устаноў, прычым базай для ацэнкі служаць ня менш як тры крыніцы. Індэкс адлюстроўвае як замежную ацэнку, так і думку спэцыялістаў, якія жывуць на дадзенай тэрыторыі. Такім чынам, гэта ня ёсьць падсумаваньне рэальных зафіксавана фактаў карупцыі, а хутчэй ацэнка асяродзьдзя, таму гэта названа індэксам успрыманьня карупцыі.
Індэкс выстаўляецца паводле дзесяцібальнай шкалы, дзе 10 азначае практычную адсутнасьць карупцыі, а нуль – поўную карумпаванасьць.
Сёлетнія лідэры і аўтсайдэры
Паводле сёлетняга сьпісу, у які ўключаны 178 краінаў, тры чвэрці зь іх атрымалі індэкс ад нуля да пяці – і аднесеныя ў зону з высокім узроўнем карупцыі. Як адзначаецца ў дакладзе, нестабільнасьць урадаў і працяглыя канфлікты, як правіла, суправаджаюць высокую карупцыю. Гэтую выснову ілюструюць тры краіны , якія завяршаюць сьпіс – Самалі (індэкс 1,1), М’янма (1,4) і Афганістан (1,4). Найменш карумпаванымі краінамі прызнаныя Данія, Новая Зэляндыі і Сынгапур ( усе – індэкс 9,3).
Аўтары дакладу адзначаюць паляпшэньне сытуацыі ў прыватнасьці ў Чылі, Эквадоры, Македоніі, на Гаіці. Наадварот, у параўнаньні з папярэднім годам сытуацыя пагоршылася ў Чэхіі, Грэцыі, Італіі ці ЗША.
Беларусь і суседзі
Беларусь сёлета займае 124-ты радок са 178, але толькі дзякуючы альфабэту яна стаіць крыху вышэй за Эквадор, Лібан, Нікарагуа, Сырыю, Усходні Тымор і Ўганду. Індэкс ўсіх гэтых краінаў аднолькавы – 2,5 балы з 10. З гэтымі краінамі Беларусь дзеліць 124-130 месца. Летась Беларусь была на 139-м месцы і мела індэкс 2,4. Такім чынам, паляпшэньне індэксу складае адну дзесятую працэнта.
Сытуацыя ва Ўкраіне і Расеі прызнаная яшчэ горшай – індэкс Украіны – 2,4 а Расеі – 2,1. Найлепш з усіх постсавецкіх краін выглядае Эстонія, якая пры індэксе 6,5 займае 26-е месца адразу пасьля Францыі.