Апошнімі днямі бясспрэчным лідэрам паводле колькасьці камэнтароў на вэб-сайце Свабоды было відэаінтэрвію аднаго з кіраўнікоў БХД Паўла Севярынца “Беларусі патрэбны прэзыдэнт-хрысьціянін”.
Асноўная ідэя Севярынца выкладзеная ў загалоўку, і шмат каму яна падалася спрэчнай. Нагэтулькі спрэчнай, што аўтары камэнтароў не хавалі экспрэсіі ў выказваньнях.
Піша Ліс з роднага Севырынцу Віцебску:
“Беларусі патрэбен адэкватны палітык без бэхэдоўскіх забабонаў. Хопіць ад аднаго саўковага радэкалізму кідацца ў хрысціянскі”.
Выказваецца Павал Стэфановіч зь Менску:
“Так, Беларусі патрэбен прэзідэнт-хрысціянін, які не будзе рэлігійным фанатыкам. Таму я абіраю Яраслава РАМАНЧУКА)”
Піша Iльля Копыл зь Менску:
“Калi Павел Севярынец узначальвау Малады фронт, тады не адчувалася, што ён такi веруючы, набожны. I раптам ён спрабуе выставiць сябе гэтакiм духоуным "лiдэрам" нацыi, хрысцiянскiм аяталой Хамейнi, а Рымашэускi пры iм будзе гуляць ролю Ахмадзiнежада. Адкуль у маладых людзей з"явiлася мара вярнуць Беларусь у цемрашальства? Асабicта для мяне вельмi дорагi свецкiя каштоунасцi. Цikaва, як бы гэтыя, ящэ не адбыушыяся, але ужо з амбiцыямi, палiтыкi, прыйшоушы да улады, паступiлi б з не хрысцiянамi?”
На апошні закід адказвае Касутусь Севярынец зь Віцебску:
“Шаноўны Ілля! Вашыя савецкія каштоўнасці яшчэ зусім нядаўна хадзілі пал вокнамі "Народнай волі" і патрабавалі ледзьве не лінчаваць вас. Не памятаеце, хто адным з першых вас падтрымаў? У дыскусію уступаць не хачу. Папрашу аб адным: адчапіцеся ад Паўла і не навешвайце ярлыкоў. непрыгожа гэта...”
(У дужках адзначым, што сп. Копыл пісаў не пра “савецкія”, а пра “сьвецкія” каштоўнасьці, што і было адзначана ў дыскусіі. Той самы выпадак, калі адна літара, не заўважаная ў гарачыні палемікі, істотна мяняе сэнс).
Іншыя камэнтатары выказаліся пра адносіны рэлігіі і дзяржавы, ролю рэлігіі ў палітычным працэсе. Выключэньняў было няшмат, але былі.
Піша Бенедзікт:
“Беларусь - шматрэлігійная краіна, гэта варта памятаць маладому чалавеку, які імкнецца ў палітыку. Мы, беларусы, ужо нажыліся пры РПЦ, што ўсім напэўна вядома...Не істотна, хто будзе кіраваць Беларусьсю - праваслаўны, каталік, пратэстант, крышнаіт, юдэй, муслім... Істотна, каб гэта быў найперш БЕЛАРУС па духу, каб ягоным сэрцам была Беларусь...”
Алесь з Магілеву: “Пытаньне ня ў тым, які прэзыдэнт Беларусі патрэбны й ці наагул ён ёй патрэбны -- пытаньне ў тым, што беларусам трэба вучыцца выбіраць, агітаваць, пераконваць і гэтак далей. Ключавое слова -- вучыцца. Доўга цярпліва, але вучыцца. Бяз веды ня будзе цывілізаванае Беларусі. Гэты ролік наглядна дэманструе як цяжка вучыцца...І Севярынец малаўчына, бо вучыцца... Паспрабуйце выйсьці надвячоркам і голасна зьвярнуцца да людзей”.
Між іншым, гэтая дыскусія выявіла новую тэндэнцыю ў палітычным жыцьці Беларусі: менавіта ў часе цяперашняй выбарчай кампаніі упершыню гэтак востра дэбатуецца тэма рэлігійнай прыналежнасьці кіраўніка дзяржавы, і, у больш шырокім сэнсе – тэма узаемаадносінаў дзяржавы і царквы як інстытуцыі. Зусім магчыма, што немалую ролю ў гэтым адыграла наяўнасьць кандыдата ад БХД.
Што да іншых аспэктаў прэзыдэнцкіх выбараў, дык найбольшую вастрыню на форуме Свабоды набыло абмеркаваньне магчымых “партыйных чыстак” па выніках збору подпісаў (нагадаем, што некаторыя партыйныя актывісты зьбіралі подпісы не за “сваіх” кандыдатаў, і гэта прымусіла партыйных лідэраў заявіць пра магчымыя арганізацыйныя наступствы).
Дыскусія, аднак, вельмі хутка зьвялася да ўжо традыцыйнай спрэчкі паміж сымпатызантамі кандыдатаў і прыхільнікамі байкоту
Ня можа стрымацца Юрась з Гомлі:
“Немагчыма ўжо чытаць пра гэты псэўдаапазыцыйны гадзюшнік. Няхай праваляцца разам з рэжымам. Байкот!”
Асадзіла прыхільніка байкоту Ирина Владимировна:
“Тем кто за байкот: от любого продажного холуя будет легче избавиться, чем теперь от Лукашенко. Вам то как я разница сфальсифицируют Ваш голос или Вашу явку?”
А завяршым агляд камэнтароў допісам Алены:
“ Сёння ў нашай школе нас, вучняў 8-11 класаў сабралі ў адну залу, дзе знаходзіўся міліцыянер, які цэлую гадзіну палохаў нас выбарамі: маўляў ёсць незарэгістраваныя партыі (назваў БНФ і Моладзь Бнф), якія будуць нам прапаноўваць раскідаць улёткі. Дык хто хоць возьме ўлётку ў рукі, пра паступленне нават няхай і не марыць у бліжэйшыя не то што год, а нават і ў наступныя. Органам ўсё вядома будзе,а ў дні выбараў каб усе сядзелі пасля ўрокаў дома . Калі ж будзем высоўвацца ці нечым вельмі цікавіцца - на сваім лёсе можна ставіць крыж. Гэта вам не партыйныя чысткі. Пакуль вы там дурэеце, спадарства, і не можаце між сабой знайсці згоду, нас тут задушваюць. Не дапусціце сваёй паразы на выбарах. Перамажыце любым спосабам! Звярніце страшэнную дыктатуру і ўвесь гэты дзяржаўны лад, дзе кожны жыве ў кайданах”.
Мяркуем -- вельмі пераканаўчыя аргумэнты для палітычных лідэраў.