Самалійскія піраты захапілі нямецкае судна

Самалійскія піраты захапілі нямецкае грузавое судна Beluga Fortune ля берагоў Кеніі. Пакуль невядома, грамадзяне якіх дзяржаваў і ў якой колькасьці, знаходзяцца на борце захопленага піратамі судна.

Суткамі раней у берагоў Кеніі піраты напалі на судна пад сьцягам Сінгапуру з 17 членамі экіпажа.