Кенія: на стадыёне загінулі 7 чалавек

Сем чалавек загінулі напярэдадні ў цісканіне на футбольным стадыёне ў Найробі – сталіцы Кеніі. Трагедыя адбылася пры ўваходзе на стадыён. Шматлікія заўзятары, якія прыйшлі паглядзець матч паміж двума найбольш папулярнымі кенійскімі клюбамі, не саступалі адзін другому шлях. Шасьцёра памерлі на месцы, яшчэ адзін чалавек – пазьней у шпіталі.

Паведамляецца, што матч адбыўся, нягледзячы на трагічны пачатак.