ЗША дапамогуць Пакістану яшчэ двума мільярдамі даляраў

ЗША маюць намер выдаткаваць Пакістану новы пакет вайсковай дапамогі на суму да $ 2 мільярдаў.
Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў Пэнтагону. Афіцыйна аб выдзяленьні дапамогі Вашынгтон павінен аб'явіць сёньня.

Раней ЗША абавязаліся выдаткаваць Пакістану цягам пяці гадоў $ 7,5 мільярдаў на яго цывільныя патрэбы. Вашынгтон зацікаўлены ў больш актыўнай барацьбе Ісламабаду з талібамі і ваеўнікамі "Аль-Кайды" ў горных раёнах Пакістану.