Новая перадача сэрыі "Вольная студыя". Эфір 17 кастрычніка
У майстэрні Алеся Шатэрніка можна адкрываць выставу "Неўсталяваныя скульптуры". Так ужо сталася, што мастак часьцей працаваў кіруючыся поклічам сэрца, а не па дзяржзамове. Ствараў вобразы Васіля Быкава, Ларысы Геніюш, Яўгена Куліка, – ня маючы гарантый, што гэта будзе адліта, усталявана. Працаваў для будучай Беларусі. 16 кастрычніка скульптару споўнілася 70 гадоў.
Міхась Скобла: “Спадар Алесь, віншую вас зь юбілеем, які вы сустрэлі пры скульптурным варштаце, пры мальбэрце. Будучы нядаўна ў вашай майстэрні, я ўбачыў некалькі пачатых працаў у розных тэхніках. Што вам дапамагае знаходзіцца ў няспынным творчым пошуку?”
Алесь Шатэрнік: “Цела сталее, а дух мацнее. Мне вельмі дапамагае маё зімовае купаньне. Да таго ж, сама праца скульптара вымагае значных фізычных высілкаў. Нехта ходзіць у спартовыя залі, займаецца, а я ў сваёй майстэрні падымаю цяжкія камяні, скульптуры. Але апошнім часам я трохі перакінуўся на іншы від заняткаў – жывапіс. Мяне таксама гэта хвалюе, узвышае неяк, калі я бяруся за мальбэрт, бачу краявід і нешта хачу пакінуць на палатне. Калі займаесься мастацтвам, увогуле нельга стаяць на месцы. У мяне шмат творчых задумаў, а дзень і жыцьцё такія кароткія, што часам думаеш: дзень, як той прамень, бліснуў, сонца зайшло за хмарку, і дзень скончыўся. Ужо некалькі гадоў летнімі месяцамі мне даводзіцца будаваць лецішча, на лецішчы – лазьню, гэта таксама дапамагае быць у форме. А калі ўжо бярэсься за пэндзаль, то побач і краявіды, і возера цудоўнае – Балдук. Дзень у мяне, звычайна, напоўнены”.
Скобла: “Ведаю, што вы ў юнацтве марылі стаць вайскоўцам і нават паступалі ў менскую Сувораўскую вучэльню. Можа, цяпер былі б палкоўнікам ці нават генэралам. У адстаўцы. Не шкадавалі ніколі, што сталі мастаком?”
Шатэрнік: “Які юнак ня марыць пра вайсковую форму, ня марыць стаць вайскоўцам! Але асаблівага захапленьня вайсковай кар’ерай у мяне не было. Проста так здарылася, мы – пасьляваенныя дзеці. Толькі скончылася вайна, бацька мой быў вайскоўцам, ваяваў, Менск вызваляў, і зь мяне хацелі зрабіць вайскоўца. Падаў я дакумэнты ў Сувораўскую вучэльню, першы набор, 1953 год, нават здаў іспыты пасьпяхова, і быў амаль прыняты, але прыйшоў загад, што набіраць найперш трэба тых дзяцей, у якіх не было бацькоў. Са мной разам паступаў мой сябра Пётра Садоўскі, а ў яго бацька загінуў на вайне. Так што, магчыма, я і саступіў сваё месца Пётру. Дарэчы, я зусім не шкадую, бо Пётра стаў вядомым чалавекам, адукаваным, грамадзкім дзеячам”.
Скобла: “Ён фактычна стаў генэралам у беларускай дыпляматыі”.
Шатэрнік: “Згодзен. А насупраць Сувораўскай вучэльні знаходзіцца Опэрны тэатар. У сутарэньнях тэатру месьцілася мастацкая вучэльня…”
Скобла: “Дык вы проста перайшлі цераз дарогу…”
Шатэрнік: “Так, цераз цяперашнюю вуліцу Максіма Багдановіча, тады яшчэ Горкага. А ў мастацкую вучэльню са мной разам паступаў вядомы наш мастак, мой сябра Алесь Марачкін. Ён з вёскі прыехаў, а ў горадзе трэба было яшчэ і спрытнасьць мець. Чалавек ён здольны, вядома ж. Ён здаў іспыты пасьпяхова, але Іван Рыгоравіч Красьнеўскі, дырэктар вучэльні, адправіў яго ў Віцебскі мастацкі інстытут”.
Скобла: “Гэтым разам вы ўжо вырашылі нікому не саступаць”.
Шатэрнік: “Так. І не шкадую, што выбраў шлях мастака. Лёс мастака – працаваць усё жыцьцё. Ці можна ўявіць сабе Мікелянджэла на пэнсіі? Генэралы, вайскоўцы сыходзяць у адстаўку, ці іх туды адпраўляюць – гэта вельмі прыкра для чалавека. З гэтага пункту гледжаньня мне пашанцавала, што я ня стаў вайскоўцам – я ўсё ж працягваю працаваць”.
Скобла: “Далёка ня ўсе вашы помнікі ўсталяваныя – я маю на ўвазе, напрыклад, конны помнік Усяславу Чарадзею, бюсты Васіля Быкава ці Яўгена Куліка. Ці ўпэўненыя вы, што яны будуць запатрабаваныя і ўсталяваныя ў будучыні?”
Шатэрнік: “Вядома ж, мара кожнага мастака – зрабіць такі твор, каб яго бачылі людзі. У гэтым сэнсе мне ня вельмі шанцавала ў жыцьці, не пашчасьціла ўсталяваць вялікіх помнікаў. Тым ня менш, у Полацку паставілі мой помнік “Крывічы”. У нас жа такая сытуацыя, што дзяржава ня надта спрыяе тым творцам, якія маюць сваю думку і могуць выказаць яе, не зважаючы на рэакцыю ўлады. Таму вялікіх дзяржзаказаў я ня меў. Што да бюста Быкава, то я падараваў яго вельмі прэстыжнаму ўнівэрсытэту ў ЗША. Спрыяў гэтаму Вітаўт Кіпель. Улетку адбылася ўрачыстая перадача, я думаю, бюст будзе ўсталяваны дзе-небудзь у дворыку. Што ўвогуле ёсьць помнік, манумэнт? Сёньня ідуць спрэчкі наконт помніка Зураба Цэрэтэлі Пятру І у Маскве. Сам Цэрэтэлі як чалавек вельмі сымпатычны, ён зрабіў шмат добрых спраў, ён добры мэнэджэр і мастак някепскі. Але ягоная гігантаманія – прыкрая зьява. Увогуле, мастацкі твор можа быць велічынёй у некалькі сантымэтраў”.
Скобла: “Ведаю адзін ваш твор, усталяваны ў Зэльве, які таксама трэба на мэтры мераць. Якая яго вышыня?”
Шатэрнік: “18 мэтраў. Праўда, людзкія фігуры там толькі па пяць з паловай мэтраў. Гэта помнік загінулым на вайне землякам. Калі яго ўсталёўвалі, я нават ня ведаў, што на тым месцы раней стаяў касьцёл. А калі даведаўся, то сумленьне не давала мне спакою: ці можна было ставіць на месцы храма манумэнт? І калі мы з Анатолем Белым усталёўвалі ў Зэльве помнік Ларысе Геніюш (твор Міхася Інькова), я спытаўся пра гэта ў мясцовага сьвятара айца Аляксандра. І ён мне адказаў, што манумэнт прысьвечаны загінулым, дык у гэтым няма граху”.
Скобла: “У жніўні гэтага году мы з вамі ўсталёўвалі ў Зэльве на хаце Ларысы Геніюш яшчэ адзін ваш твор – дошку да 100-годзьдзя паэткі. Правісела яна ўсяго чатыры дні, а потым прыйшлі чыноўнікі з райвыканкаму і сарвалі яе са сьцяны прыватнага дому. Ці спрабавалі вы неяк супрацьстаяць гэтаму барбарству і беззаконьню?”
Шатэрнік: “З дошкай вельмі прыкрая рэч атрымалася. Бедная Ларыса Антонаўна, і пасьля сьмерці ёй няма спакою… Мне паведамілі з Зэльвы – здымаюць дошку. Што гэта робіцца! Я ня вытрымаў і патэлефанаваў намесьніку старшыні Зэльвенскага райвыканкаму Валянціну Семяняку: “Шаноўны, чаму вы здымаеце дошку Геніюш, яна вам што, папярок горла стаіць?” А ён мне: “Мы павінны даць прававую ацэнку”. Ах ты Бог мой! Якая яшчэ тут можа быць ацэнка? Тады я зьвярнуўся ды чыноўніка проста як да чалавека: “Скажыце, калі ласка, а якое ваша асабістае стаўленьне да Ларысы Геніюш?” Адказвае: “Ну, гэта чалавечая трагедыя”. Божа мой, разбурылі сям’ю, саслалі ў Гулаг, на дваццаць пяць гадоў пазбавілі сына бацькоў – гэта трагедыя, вядома ж. Спадзяваўся я, што ўсё ж ня здымуць. Зьнялі. І цяпер шыльда знаходзіцца ў зэльвенскім РАУСе. Хочацца думаць, што міліцыянты паставяцца да майго твора з павагай, бо ёсьць такі цікавы прыклад. Калісьці мы з Алесем Марачкіным зрабілі Звон Свабоды, які ў 2006 годзе гучаў на плошчы. І той звон арыштавалі і таксама трымалі некалькі тыдняў у міліцыі. Але калі мы прыехалі яго забіраць, то пабачылі, што звон стаіць у вучэбнай клясе, а ня дзе-небудзь у падвале. І нам яго вярнулі. Думаю, што да шыльды Ларысы Геніюш стаўленьне будзе таксама пашанлівым”.
Скобла: “Не пашанцавала ня толькі “геніюшаўскай" шыльдзе. Шыльду Натальлі Арсеньневай у Вільні скралі са сьцяны невядомыя зламысьнікі. Дошка, прысьвечаная Інбелкульту, знаходзіцца ў вашай майстэрні. Тамсама я пабачыў і дошку, зробленую вамі для будынка, дзе была абвешчаная БНР… Чаму вы ствараеце мэмарыяльныя дошкі, зь якімі магчымыя праблемы?”
Шатэрнік: “Несумненна, дзень абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі для нармальнага беларуса – ганаровая дата. І творцу нельга быць абыякавым да падобных падзеяў. Я ня чуў, каб хто з маіх калегаў зрабіў дошку на гэтую тэму. А мне пашчасьціла, гэта быў 1993 год, калі ў краіне было больш свабоды. Дошка ў гонар БНР была адлітая ў мэтале, я прывёз яе да будынка і чакаў, што нехта прыйдзе і дапаможа яе ўсталяваць, яна ж цяжкая. Аднаму зрабіць гэта было проста не пад сілу. А паперы неабходныя былі падрыхтаваныя. На той час абавязкі старшыні Вярхоўнага Савету выконваў Станіслаў Шушкевіч, была яго рэзалюцыя і згода на ўсталяваньне гэтай шыльды. Але тады ішоў якраз Зьезд беларусаў сьвету, і нікога я не дачакаўся… Мастаку, які мае сумленьне і нацыянальны гонар, нельга прайсьці міма такіх рэчаў. Вось вы згадалі імя Натальлі Арсеньневай, якая зьяўляецца аўтаркай беларускага гімна “Магутны Божа”. У 90-я гады мы ўсе яго сьпявалі. У суполцы “Пагоня” я быў адзіным скульптарам. І таму, шчасьціла мне ці ня шчасьціла, я рабіў гэтыя шыльды. Шыльду Арсеньневай, дарэчы, у свабоднай Літве скралі на мэталь. Дзякаваць Богу, мы пасьля яе аднавілі, у трошкі іншым варыянце. Я зрабіў таксама і шыльду Максіму Гарэцкаму – яна ўсталяваная на былой Беларускай гімназіі ў Вільні. І вось ужо некалькі гадоў яны там вісяць”.
Скобла: “Давайце трохі закранем тэму выяўленчага мастацтва, вы ж цяпер і пэйзажамі заняліся. Чаму пустата пустаты – “Чорны квадрат” Малевіча – у сьвеце цэніцца больш, чым, напрыклад, геніяльны пэйзажыст Вітольд Бялыніцкі-Біруля?”
Шатэрнік: “Чорны квадрат” – вельмі сымбалічная і цікавая рэч, калі паразважаць. Ён прысутнічае ў нашым штодзённым жыцьці. Націснуў кнопку – патух экран тэлевізара. Вось табе і чорны квадрат. Што сёньня нам гэты чорны квадрат паказвае? Колькі нэгатыву выплюхваюць гэтыя тэлескрынкі нам на галовы? Тэлескрынкі – гэта тыя самыя чорныя квадраты”.
Скобла: “Калі ў поўную сілу загучыць зроблены вамі, адліты на народныя ахвяраваньні Звон Свабоды?”
Шатэрнік: “Я ніколі не губляў мару жыць у свабоднай і дэмакратычнай краіне. І сёньня не губляю. Усё ж наша грамадзтва абуджаецца. Цяпер ідзе збор подпісаў за кандыдатаў у прэзыдэнты. І наш народ неабыякавы. Ён ідзе і ставіць подпісы за зьмены. І Звон Свабоды загучыць, калі грамадзтва яго запатрабуе, калі ў сэрцах людзкіх абудзіцца дух свабоды. Наш Звон Свабоды сымбалізуе вядомы філядэльфійскі звон. Ён створаны на сродкі людзей, таму гэта рэч сакральная. Думаю, ён павінен неўзабаве загучаць, і ён будзе гучаць! Мы, я і мае сябры, якія Звон Свабоды выраблялі, у гэтым перакананыя”.

Лёс мастака – працаваць усё жыцьцё. Ці можна ўявіць сабе Мікелянджэла на пэнсіі? ...

Я ня вытрымаў і патэлефанаваў намесьніку старшыні Зэльвенскага райвыканкаму Валянціну Семяняку: “Шаноўны, чаму вы здымаеце дошку Геніюш, яна вам што, папярок горла стаіць?” ...