У Францыі працягваецца хваля страйкаў у сувязі з плянамі ўраду павысіць пэнсійны век з 60 да 62 гадоў. Няспынныя пратэсты выклікалі парушэньне паставак энэргіі, 51 танкер з нафтай чакаюць разгрузкі каля Марсэлю.
У сераду прэзыдэнт Нікаля Сарказі, чыя папулярнасьць ў сувязі з плянамі пэнсійнай рэформы ўпала да найніжэйшага ўзроўню, даў загад паліцыі разблякаваць нафтасховішчы, займаныя страйкоўцамі. Каля чвэрці бензазаправак Францыі ў сераду заставаліся без бэнзіну.