Сёньня ўвечары ў бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца прэзэнтацыя кнігі “Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца”. Яна прысьвечана апостальскаму візытатару для беларусаў-каталікоў у замежжы, дырэктару бібліятэкі імя Францішка Скарыны ў Лёндане, навуковаму, рэлігійнаму і грамадзкаму дзеячу, грэка-каталіцкаму сьвятару Аляксандру Надсану.
На больш як шасьцістах старонках кнігі, што пабачыла сьвет у выдавецтве “Тэхналёгія”, чытач знойдзе артыкулы 100 аўтараў з чатырнаццаці краінаў сьвету. Кніга на дзьвюх мовах — ангельскай і беларускай. Калі артыкулы пісаліся на якой-небудзь іншай мове, напрыклад, па-нямецку, яны перакладаліся на ангельскую, калі па-польску ці па-ўкраінску, яны перакладаліся на беларускую.
Такога выданьня яшчэ не было ў Беларусі, — адзначае яго складальніца і рэдактарка доктарка тэалёгіі Ірына Дубянецкая:
“Ідэя гэтай кніжкі нарадзілася ў 2006-м годзе напярэдадні 80-годзьдзя айца Аляксандра Надсана. Айцец Аляксандр — гэта абсалютна ўнікальная постаць у беларускай культурнай і навуковай прасторы, ён увадзіночку зрабіў столькі, колькі звычайна робяць цэлыя пакаленьні навукоўцаў і культурных дзеячаў, і вельмі хацелася неяк гэта ўшанаваць. Таму я падумала, што трэба зрабіць некалькі рэчаў, якія годныя гэтага чалавека. Узьнікла трайная ідэя: зрабіць яму ў падарунак напрастольнае Эвангельле ў прыгожай вокладцы і з добрымі беларускімі перакладамі, ганаровы дактарант у добрым унівэрсытэце і тое, што на Захадзе называецца фэстшрыфт”.
Фэстшрыфты звычайна робяцца выбітнаму навукоўцу ў нейкай галіне, калі адмыслоўцы гэтай галіны пішуць артыкулы, якія б яны звычайна пісалі, але гэтыя артыкулы складаюцца як шанаваньне свайму выбітнаму калегу. Вызначыць, якая навуковая галіна айца Аляксандра Надсана, складальнікам было вельмі цяжка, таму што ён прыклаўся да шмат якіх дысцыплінаў. У выніку ў зборніку прадстаўленыя чатырнаццаць гуманітарных дысцыплінаў і дзевяць багаслоўскіх. Яны дапаўняюцца такой спэцыфічнай тэмай як Чарнобыль, бо менавіта айцец Надсан быў першым чалавекам з заходняга сьвету, які пасьля той страшнай трагедыі прыехаў у Беларусь з гуманітарнай дапамогай. Асобны разьдзел кнігі складаюць вершы, прысьвечаныя Аляксандру Надсану.
Кніга, якая прэзэнтуецца, — гэта ня толькі набор артыкулаў, гэта яшчэ мастацкая і выдавецкая зьява, — кажа спадарыня Дубянецкая:
“Тры часткі, многа разьдзелаў і ўсе яны названыя словамі прарока Ісаі. І яны вельмі цікава падабраныя, так што чытач можа паглядзець, што прарок Ісая гаворыць пра беларусістыку, скарыназнаўства, археалёгію беларускую… Гэта вельмі цікавая рэч сама па сабе”.
На форзацах гэтай кнігі прадстаўленыя тэксты самога айца Аляксандра. А ў якасьці эпіграфа ўзятае ягонае выказваньне, якое ўжо можна лічыць афарызмам: “Разуменьне свабоды прыходзіць у пары з духоўным разьняволеньнем”.
На больш як шасьцістах старонках кнігі, што пабачыла сьвет у выдавецтве “Тэхналёгія”, чытач знойдзе артыкулы 100 аўтараў з чатырнаццаці краінаў сьвету. Кніга на дзьвюх мовах — ангельскай і беларускай. Калі артыкулы пісаліся на якой-небудзь іншай мове, напрыклад, па-нямецку, яны перакладаліся на ангельскую, калі па-польску ці па-ўкраінску, яны перакладаліся на беларускую.
Айцец Аляксандр — гэта абсалютна ўнікальная постаць у беларускай культурнай і навуковай прасторы
“Ідэя гэтай кніжкі нарадзілася ў 2006-м годзе напярэдадні 80-годзьдзя айца Аляксандра Надсана. Айцец Аляксандр — гэта абсалютна ўнікальная постаць у беларускай культурнай і навуковай прасторы, ён увадзіночку зрабіў столькі, колькі звычайна робяць цэлыя пакаленьні навукоўцаў і культурных дзеячаў, і вельмі хацелася неяк гэта ўшанаваць. Таму я падумала, што трэба зрабіць некалькі рэчаў, якія годныя гэтага чалавека. Узьнікла трайная ідэя: зрабіць яму ў падарунак напрастольнае Эвангельле ў прыгожай вокладцы і з добрымі беларускімі перакладамі, ганаровы дактарант у добрым унівэрсытэце і тое, што на Захадзе называецца фэстшрыфт”.
Менавіта айцец Надсан быў першым чалавекам з заходняга сьвету, які пасьля Чарнобылю прыехаў у Беларусь з гуманітарнай дапамогай..