Вялікабрытанія рэзка скарачае бюджэт

Міністар фінансаў Вялікабрытаніі Джордж Осбарн выступаючы перад Палатай абшчынаў у Лёндане, абвясьціў пра самыя вялікія бюджэтныя скарачэньні ад часоў Другой сусьветнай вайны. Па 2015 год плянуецца скараціць выдаткі амаль на 131 млрд. даляраў.

Па словах Озбарна, у Вялікабрытаніі каля паўмільёна дзяржслужбоўцаў страцяць працу на працягу чатырох гадоў.