Пагадненьне аб памежным руху з Літвой падпісана

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс толькі што падпісаў са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым пагадненьне аб памежным руху. На падставе яго для жыхароў 50-кілямэтровай памежнай зоны ў абедзьвюх дзяржавах будуць створаныя ўмовы для больш простага перасячэньня мяжы.

Як стала вядома "Свабодзе", дакумэнт падпісаны ў так званым літоўскім варыянце, то бок, жыхарам абедзьвюх краін непатрэбна будзе абавязковая рэгістрацыя пасьля перасячэньня мяжы, на чым спачатку настойваў беларускі бок.