Вугоршчына: аднавілася праца завода пасьля катастрофы

У Вугоршчыне аднавілася праца завода для перапрацоўкі гліназёма, на якім 4 кастрычніка адбылося выцяканьне атрутных адкідаў, што прывяло да буйной экалягічнай катастрофы. Адкіды затапілі навакольную тэрыторыю, загінулі 9 чалавек, пацярпелі 120. Была зьнішчаная фаўна аднаго з прытокаў Дунаю.

Паведамляецца, што эвакуяваным жыхарам паселішча Калантар дазволяць вярнуцца дамоў. Актывісты руху Greenpeace пратэстуюць супраць аднаўленьня працы завода.