Прэзыдэнт Расеі прапануе на пасаду мэра Масквы Сяргея Сабяніна

Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў вырашыў прапанаваць на пасаду мэра Масквы віцэ-прэм'ера Сяргея Сабяніна.

Сабянін паабяцаў прэзыдэнту, што прыярытэтамі ў Маскве зробіць барацьбу з карупцыяй, сацыяльную абарону і каардынацыю з фэдэральным цэнтрам і вобласьцю.