Саўка ды Грышка: Тэледэбаты

Гэтым разам даўнія знаёмцы ды ідэйныя апанэнты абмяркоўваюць тое, што тэледэбаты кандыдатаў на прэзыдэнта дазволілі толькі ў запісе.


Спампаваць


Грышка:

Што ж будзе напярэдадні Калядаў –
Паклёп і звады, барацьба за ўладу?

Саўка:
Вот харашо, што вама яшчо ня далі
Эфіру для жывых целебаталій.

Грышка:
Эфіру не далі, бо ўжо дакладна
Хістаецца прагнілая ўлада.

Саўка:
Ня далі, штобы не была бардзелю.
Он какбы неумесьцен ў етым дзеле.

Грышка:
Так, не далі, бо кожны зразумее:
Ня толькі прэзыдэнт крычаць умее.

Саўка:
Няльзя даваць прамой эфір людзям тым,
Што любяць между слоў ругнуцца матам.

Грышка:
За гэта іх міліцыя саджае (ага!),
Якая мат зусім і не ўжывае (ыгы).

Саўка:
Пры чом тут эта, ну, пры чом тут эта?
Для гразі нам хватае інтэрнэта.

Грышка:
Дык ясна, што дэбатаў у эфіры
Баяцца ўлады, як сьвятла вампіры.

Саўка:
Дай вам эфір, і вы, ня сумняюся,
Пакажаце там “грудзі Беларусі” (цьху!).