У Лідзе, нягледзячы на пратэсты мясцовых жыхароў, пачалося будаўніцтва заводу гарачага цынкаваньня труб. Людзі лічаць яго шкодным для экалёгіі і зьбіраюцца працягваць пратэсты.
На будаўнічай пляцоўцы за 350 мэтраў ад вёскі Шырокае і за 850 ад вуліцы Машэрава ў Лідзе пачалі працаваць экскаватары. Завод гарачага цынкаваньня труб мае запрацаваць у чацьвёртым квартале 2011 году.
Жыхары Ліды і навакольных вёсак сабралі больш за тры тысячы подпісаў супраць будаўніцтва гэтага заводу і паслалі іх у адміністрацыю прэзыдэнта. Ужо двойчы праводзіліся слуханьні, на якіх улады заяўлялі, што завод бясшкодны для навакольнага асяродзьдзя. Але людзі ня вераць гэтым запэўніваньням.
Сёньня спадарыня зь вёскі Шырокае, якая актыўна выступае супраць будаўніцтва прадпрыемства, са смуткам канстатавала: «Капаюць-капаюць, будуюць, пасьля “Дажынак” пачалося…».
Тое, што будаўніцтва заводу распачалося, пацьвердзіў нашаму радыё і кіраўнік лідзкага прадпрыемства “Конус” Аляксей Боўфал. Менавіта гэтае прадпрыемства непасрэдна займаецца будаўніцтвам новага заводу. Дырэктар, гаворачы аб гэтым, спэцыяльна зазначыў:
«Атрымаўшы ўсе дакумэнты з дазволам на будаўніцтва, у тым ліку заключэньне Гарадзенскага камітэту па ахове прыроды, які разглядаў пададзеную экспэртызу ацэнкі ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе, і даў сваё станоўчае заключэньне, далей атрымалі афіцыйны дазвол на пачатак будаўніцтва і пачалі будаваць».
Мясцовыя актывісты, якія зьбіралі подпісы супраць будаўніцтва прадпрыемства, кажуць, што вычарпалі ўсе магчымыя мэтады барацьбы і відавочна ніякага эфэкту не дасягнулі.
“Пісалі мы і дэпутату, але адказу ніякага не атрымалі, — кажа адзін з тых, хто зьбіраў подпісы. — Напісаў я Лукашэнку, даслаў 3 тысячы подпісаў. А мне адтуль адказ: маўляў, уручана ўпаўнаважанай асобе… Усё на гэтым і заглухла. І што далей рабіць — чорт яго ведае… Гэта, каб стаў Някляеў прэзыдэнтам, то ён бы, можа, адмяніў будаўніцтва. А так, пабудуюць яны гэты завод, і нічога мы ня зробім”.
Кампанія “Гавары праўду” брала актыўны ўдзел у грамадзкіх слуханьнях наконт будаўніцтва заводу. Спадар Някляеў публічна даводзіў, што нельга так блізка ад жыльля людзей будаваць падобнае прадпрыемства.
“Мы плянуем правесьці сумесныя акцыі з экалягічнымі арганізацыямі, — гаворыць каардынатар кампаніі “Гавары праўду” па Гарадзенскай вобласьці Зьміцер Бандарчук. — Праўда, пакуль чакаем адказу з Мінпрыроды, паколькі накіравалі туды паўторныя запыты. Справа ў тым, што мы атрымалі адказ з райвыканкаму, у якім гаворыцца, што для будаўніцтва заводу не патрэбна экспэртнае заключэньне аб узьдзеяньні на навакольнае асяродзьдзе”.
Магутнасьць заводу — 30 тысяч тон у год. Паводле тэхналёгіі, на новай вытворчасьці будуць выкарыстоўвацца вялікія аб’ёмы салянай кіслаты высокай канцэнтрацыі, да 200 тон у год з пэрспэктывай нарошчваньня магутнасьці.

Каб стаў Някляеў прэзыдэнтам, то ён бы, можа, адмяніў будаўніцтва. А так, пабудуюць яны гэты завод, і нічога мы ня зробім.