У Маскве сёньня пройдзе паседжаньне рады міністраў саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. На парадку дня паседжаньня 30 пытаньняў у гандлёвай, вайскова-палітычнай і навуковай галінах.
У другой палове дня ў Маскве заплянаваная рабочая сустрэча прэм'ер-міністраў Беларусі, Казахстану і Расеі, якая будзе прысьвечаная абмеркаваньню пытаньняў Мытнага саюзу. Паведамляецца, што бакі гатовыя зацьвердзіць болей за 20 пагадненьняў. Чакаецца, што на гэтай сустрэчы прэм'еры ўзгодняць супярэчнасьці па пытаньнях макраэканамічнай палітыкі і каардынацыі дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадарцы і прамысловасьці.
У сваім дакладзе Аляксандру Лукашэнку, прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што пакет дакумэнтаў па Адзінай эканамічнай прасторы можа быць падрыхтаваны ўжо ў лістападзе-сьнежні.