Цэнтральная выбарчая камісія 14 кастрычніка вынесла афіцыйнае папярэджаньне ініцыятыўнай групе кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Ўладзімера Някляева. Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына сказала, што група заслугоўвае зьняцьця з выбарчай гонкі, і толькі жаданьне зрабіць выбары плюралістычнымі ўтрымала камісію ад такога кроку. Кіраўнік ініцыятыўнай групы Андрэй Дзьмітрыеў заявіў, што пры вынясеньні вэрдыкту Цэнтравыбаркам сыходзіў не з прававых нормаў, а з асабістых меркаваньняў сябраў камісіі.
Ініцыятыўную групу Ўладзімера Някляева на паседжаньні ЦВК абвінавацілі ў шэрагу парушэньняў выбарчага заканадаўства. Подпісы за прэтэндэнта зьбіралі чатыры юнакі 1993 і 1994 гадоў нараджэньня, што непаўналетнім забаронена. Нейкім чынам у іх апынулася сапраўднае пасьведчаньне сябра ініцыятыўнай групы Някляева. У юнакоў знайшлі і 50 асобнікаў агітацыйных матэрыялаў, якія, калі верыць выходным дадзеным, надрукаваныя ў Самары. Тут зафіксавалі аж падвойнае парушэньне закону — датэрміновая агітацыя і друкаваньне ўлётак за межамі Беларусі.
Сам Уладзімер Някляеў на паседжаньне не прыйшоў. «Ён знаходзіцца ў камандзіроўцы», — паведаміў Андрэй Дзьмітрыеў, які і даў тлумачэньні. Кіраўнік ініцыятыўнай групы сказаў, што ў групе вельмі ўважліва вывучылі дзейнае заканадаўства і цудоўна ведаюць, што непаўналетнія і не сябры групы ня маюць права зьбіраць подпісы. Аднак частка пасьведчаньняў трапіла ў чужыя рукі, і хтосьці нядобрасумленны гэтым скарыстаўся, патлумачыў спадар Дзьмітрыеў
«Гэта было зроблена невядомым чалавекам, то бок доказаў таго, што гэта зрабіў сябра групы Някляева, няма. Нідзе — ні ў штабе Ўладзімера Някляева, ні ён асабіста, ні нехта іншы — такіх інструкцыяў мы не давалі. І я магу дакладна сказаць: ніхто не ўпаўнаважваў іншых людзей, трэціх асобаў, зьбіраць подпісы за Ўладзімера Някляева».
І кіраўніца прававога аддзелу ЦВК Надзея Кісялёва, якая рыхтавала гэта пытаньне, і сакратар камісіі Мікалай Лазавік, і некаторыя іншыя сябры камісіі назвалі доказы Андрэя Дзьмітрыева непераканаўчымі. Аднак прапановы зьняць Някляева з выбарчай дыстанцыі не прагучала. Вырашылі абмежавацца папярэджаньнем. Лідзія Ярмошына гэты, зь яе словаў, «звышлібэралізм» патлумачыла так:
«Мы адмыслова падкрэсьліваем сваю прыхільнасьць, каб выбары былі максымальна плюралістычнымі і канкурэнтнымі, каб выбарцы маглі бачыць абсалютна розных кандыдатаў і аддаць свой голас за таго, які ім найбліжэйшы».
Андрэй Дзьмітрыеў пасьля вынясеньня вэрдыкту сказаў «Свабодзе»:
«Мы часткова прызнаем сваю памылку, што некаторыя нашы пасьведчаньні трапілі ў рукі трэціх асобаў. Мы будзем праводзіць сваю ўнутраную праверку. І, безумоўна, калі іх перадалі наўмысна, гэтыя людзі будуць выключаныя зь ініцыятыўнай групы.
Але я не магу зразумець лёгіку спадара Лазавіка: веру альбо ня веру. У прававой дзяржаве на такой падставе рашэньні не прымаюцца. Так, факты ёсьць. Але ж не было даказана, што пасьведчаньне было наўмысна перададзена нашымі людзьмі. Таксама не было даказана, што ўлёткі былі друкаваныя намі. А тое, што падаецца ці не падаецца спадару Лазавіку, то гэта да прававой практыкі ніякага дачыненьня ня мае».
Пасьля завяршэньня паседжаньня журналісты запыталіся ў Лідзіі Ярмошынай, ці прапісана ў Выбарчым кодэксе, за колькі папярэджаньняў ініцыятыўную групу здымаюць з гонкі? Адказ старшыні ЦВК быў такі:
«Уласна кажучы, гэта права Цэнтральнай выбарчай камісіі. Але ўжо аднаго папярэджаньня дастаткова, калі група будзе парушаць і надалей закон, каб пасьля, пры рэгістрацыі кандыдатаў, было прынятае рашэньне аб адмове ў рэгістрацыі на падставе таго, што вылучэньне адбылося з парушэньнем закону».