Вайскоўцы Латвіі застануцца ў Аўганістане яшчэ на год

Дэпутаты Сэйму Латвіі прагаласавалі за падаўжэньне тэрміну ўдзелу латвійскіх вайскоўцаў у місіі міжнародных сілаў у Аўганістане яшчэ на год. Для забесьпячэньня ўдзелу 175 латвійскіх вайскоўцаў у місіі НАТО зь бюджэту Мінабароны Латвіі выдзеленыя 24 мільёны даляраў. Падчас апэрацыі ў Аўганістане загінулі чатыры латвійскія вайскоўцы.

Рашэньне аб падаўжэньні мандату яшчэ на год прынята большасьцю галасоў дэпутатаў, аднак каля дзесяці мясцовых антыглябалістаў, нягледзячы на непагадзь, правялі пікет ля Сэйму Латвіі.