Чавэс: сьпярша ў Расею, затым – у Беларусь

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Ўга Чавэс вырушае ў дзесяцідзённы палітычнае падарожжа ў Расею, Кітай, Іран, Украіну і Беларусь.

Сёньня ён прыбывае ў Маскву для перамоваў аб пашырэньня двухбаковага супрацоўніцтва. На парадку дня сустрэчаў вэнэсуэльскага лідэра з кіраўніцтвам Расеі – пагадненьне аб супрацоўніцтве ў галіне ядзернай энэргетыкі, закуп партыі расейскіх танкаў і стварэньне супольнага банку.

Цягам апошніх трох год Вэнэсуэла закупіла ў Расеі ўзбраеньняў на 5 мільярдаў даляраў.