Місію НАТО ў Аўганістане падоўжылі

Рада бясьпекі ААН аднагалосна ўхваліла падаўжэньне яшчэ на год – да кастрычніка 2011 году – узначальванай НАТО міжнароднай місіі ў Аўганістане.

Чальцы Рады бясьпекі выказалі пры гэтым занепакоенасьць ростам актыўнасьці талібаў, ваеўнікоў “Аль-Каіды” ды іншых экстрэмісцкіх груповак. Яны падкрэсьлілі важнасьць дапамогі аўганскаму ўраду з боку замежных вайскоўцаў пры рыхтаваньні кадраў для мясцовых службаў бясьпекі і нацыянальнай арміі.

Кантынгент Міжнародных сілаў судзеяньня бясьпецы налічвае ў Аўганістане 143 тысячы чалавек.