Горад над Бугам стаў першым, які палітык наведаў, каб падтрымаць альтэрнатыўных кандыдатаў. Каля Цэнтральнага рынку на Пушкінскай вуліцы Аляксандар Мілінкевіч агітаваў берасьцейцаў аддаць свой подпіс за Рыгора Кастусёва.
Мінакі атрымалі з рук актывістаў руху «За свабоду» друкаваныя матэрыялы пра Мілінкевіча. Дарэчы, некаторы час таму, падчас раздачы такіх самых матэрыялаў, міліцыянты затрымалі маладзёнаў. Гэтым разам абышлося без інцыдэнтаў.
Пасьля Цэнтральнага рынку Аляксандар Мілінкевіч накіраваўся ў мікрараён Усход, да гандлёвага цэнтру «Юбілейны», дзе таксама зьбіраюць подпісы за Рыгора Кастусёва. Пасьля Берасьця палітык выправіцца ў Белаазёрск.