Сэрбія перапрасіла за заўзятараў

Улады Сэрбіі перапрасілі за паводзіны сэрбскіх заўзятараў, якія напярэдадні сарвалі адборачны матч чэмпіянату Эўропы паміж зборнымі Італіі і Сэрбіі ў італьянскай Генуі. Пра гэта сёньня паінфармаваў міністар замежных справаў Італіі Франка Фраціні – пасьля тэлефоннай размовы з сэрбскім калегам Вукам Ерамічам.

Падчас непарадкаў былі арыштаваныя 17 футбольных хуліганаў. Паліцыі ўдалося прадухіліць сутычкі між сэрбскімі і італьянскімі заўзятарамі, аднак у сувязі зь непарадкамі судзьдзя палічыў немагчымым працягваць гульню.