Пакістан падлічыў страты ад паводак

Паводле новай справаздачы, страты, нанесеныя Пакістану нядаўнімі паводкамі, дасягаюць 9,5 мільярдаў даляраў. Міністэрства фінансаў Пакістану, спасылаючыся на ацэнкі Азіяцкага банку разьвіцьця і Сусьветнага банку, заявіла, заявіла, што на аднаўленьне пацярпелых раёнаў спатрэбіцца да 30 мільярдаў даляраў. Пакістанскія ўлады спадзяюцца атрымаць міжнародную дапамогу на ліквідацыю наступстваў паводак.