Ханой: міжнародны саміт міністраў абароны

У сталіцы Віетнаму Ханоі сёньня стартаваў саміт міністраў абароны найбуйнейшых рэгіянальных і сусьветных дзяржаў. Ачольнікі вайсковых ведамстваў Кітаю, ЗША, Расеі, Японіі, Індыі, Паўднёвай Карэі і Аўстраліі абмяркоўваюць спосабы пашырэньня супрацы і вырашэньня канфліктаў.

У цэнтры ўвагі сустрэчы – канфлікт паміж Кітаем і Японіяй, выкліканым інцыдэнтам у мінулым месяцы, калі японскія марскія памежнікі захапілі кітайскае рыбалоўнае судна, якое зайшло ў воды спрэчнай акваторыі. Напярэдадні прадстаўнікі афіцыйнага Пэкіну абмеркавалі гэтае пытаньне з дэлегацыяй галоўнага вайсковага саюзьніка Японіі – ЗША.