Асьпірантка Нацыянальнага інстытуту адукацыі Тацяна Астроўская ў межах праекту Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў прааналізавала падручнікі гісторыі Беларусі для 5-11 клясаў, якія выдаваліся, пачынаючы з 1993 году і да 2010 году. За апошнія 17 гадоў з падручнікаў па гісторыі Беларусі паступова зьнікаюць знакавыя фігуры. Дзеячаў ХХ стагодзьдзя ў падручніках амаль няма. Чаму так адбываецца, і чаму за апошнія паўтара дзесяцігодзьдзі так часта перапісваліся падручнікі гісторыі?
Навуковая праца асьпіранткі Тацяны Астроўскай называецца «Генэалёгія гістарычнай памяці беларусаў у кантэксьце адукацыйных практык». Адлюстраваньне гісторыі ў школьных падручніках дасьледчыца падзяліла на тры пэрыяды: так званы антыкаляніяльны (1993-95 гады), дамінаваньне панславісцкай ідэалёгіі (1996-2001) і фармаваньне нацыянальнай ідэі (з красавіка 2002-га году). Вось як тлумачыць выбар тэмы сама Тацяна Астроўская:
«Былі прааналізаваныя падручнікі, і мяне цікавіла, ці зьмяняецца, па-першае, інтэрпрэтацыя. І калі зьмяняецца, то якім чынам, і што на яе ўплывае? Вядома ж, я прыйшла да высновы, што так, зьмяняецца. Гістарычны матэрыял вельмі залежыць ад таго гістарычнага і сацыяльна-палітычнага кантэксту, у якім ён пісаўся».
Што да постацяў старажытнасьці, сярэднявечча — Эўфрасіньні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францішка Скарыны — яны падаюцца станоўча, пра іх матэрыял у падручніках досыць поўны. Прычым, падаюцца, як выбітныя асобы, пэрсоны. Што, да знакавых фігур больш позьняга часу, да прыкладу, ХІХ стагодзьдзя, то тут шмат залежыць ад самой постаці, кажа Тацяна Астроўская:
«Напрыклад, Кастусь Каліноўскі паўстае ў апошніх падручніках па гісторыі такой ня вельмі зручнай фігурай. Нацыянальна-вызвольная тэматыка не зусім супадае з тым сацыяльна-палітычным кантэкстам. Што да паўстаньня Каліноўскага, пішацца пра тое, што гэта паўстаньне польскае, прычым, паўстаньне польскай шляхты. І наагул, беларускі народ паўстае ў падручніках амаль цалкам сялянскім. Паўстаньне Касьцюшкі ці паўстаньне Каліноўскага падаюцца выключна як шляхецкія паўстаньні, выключна польскія. Але ў той жа час паўстаньне Каліноўскага было яшчэ і антырасейскім. Пра гэта інфармацыі няма».
Прычым, на пачатку 1990-х Кастуся Каліноўскага ў падручніках называлі «нацыянальным героем, слаўным сынам Беларусі. А з 2002 году трактоўка асобы Каліноўскага мяняецца: ён адважны, адукаваны, інтэлігентны юнак, які трагічна і безвынікова загінуў.
Што да ХХ стагодзьдзя, то тут наагул не было герояў, так бы мовіць, зь вялікай літары, кажа Тацяна Астроўская:
«Калі я рабіла такі вынік, ён тычыўся ў першую чаргу постацяў ХХ стагодзьдзя. Я хацела сказаць у сваёй працы пра важнасьць герояў для гісторыі і для нацыі наагул. Таму што героі выконваюць ролю кансалідуючую для нацыі, выступаюць прыкладам. Калі мы разглядаем гісторыю ХХ стагодзьдзя, найноўшую гісторыю, мы ня бачым ніводнай значнай фігуры. Напрыклад, той жа Машэраў, які даволі значнай пэрсонай быў для гісторыі савецкай Беларусі — пра яго адзін абзац у падручніку. Ня кажучы ўжо пра іншых…»
Студэнт-першакурсьнік Антон, які летам здаваў цэнтралізаванае тэставаньне па гісторыі Беларусі, кажа:
«Наагул, калі я рыхтаваўся да ЦТ, ня вельмі шмат я ў кнігах знайшоў пра сапраўдных герояў Беларусі, такіх як Каліноўскі, Машэраў».
У падручніках вельмі мала інфармацыі і пра аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа Тацяна Астроўская:
«Ну, напрыклад, пра таго ж Ластоўскага толькі адзін сказ. Ці пра братоў Луцкевічаў — вельмі мала інфармацыі».
Адсутнасьць у падручніках знакавых постацяў гісторыі Беларусі гісторык Яўген Анішчанка, у нядаўнім мінулым супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, тлумачыць такім чынам:
«Такая нігілістычная практыка да пэўных асобаў вядзецца яшчэ з савецкага часу. Панавала савецкая марксісцка-ленінская мэтадалёгія, якая адмоўна ставілася ня столькі да пэўнай асобы, яна „размывала“ асобы гэтыя ў клясах, у масах — пісалі пра дзейнасьці, заканамернасьці агульныя, а людзей, асоб не было відаць. Вось гэтая традыцыя працягваецца. І цяпер вернутая гэта савецкая марксісцка-ленінская сыстэма кіраўнікамі рознага ўзроўню і прэзыдэнтам уласна, і пастаўлены адпаведныя асобы на чале афіцыйнай навукі, і хто піша падручнікі. Гэта такая яскравая праява падыходу савецкага, нігілістычнага да асобаў канкрэтных».
Выкладчыца гісторыі спадарыня Натальля новымі падручнікамі па гісторыі Беларусі наагул незадаволеная:
«Цяпер падручнікі больш спрошчаныя, асабліва ў 11-х клясах, новыя падручнікі, якія выйшлі літаральна летась. Там вельмі прымітыўна ўсё падаецца. І па аб’ёме яны меншыя. Ілюстрацый раней было больш. Пра Францішка Скарыну быў цэлы параграф у падручніку за 2003 год. А цяпер я раблю ксэракопіі, каб паказаць, як выглядалі вокладкі кніг Скарыны, таму што ў падручніку няма ілюстрацыяў».
Бадай, ні па адным іншым школьным прадмеце так часта не перапісваюцца падручнікі, як па гісторыі Беларусі і наагул, усясьветнай гісторыі. Гэта, на думку дасьледчыцы Тацяны Астроўскай, трывожная тэндэнцыя:
«Атрымліваецца, што мы маем вялікую колькасьць падручнікаў, зь якіх гісторыя паўстае перад намі зусім рознай. І гэта не агульная гісторыя, гэта вялікая колькасьць гісторый. І натуральна ж, малады чалавек, школьнік, які толькі знаёміцца з гісторыяй, губляецца. Крытычнае мысьленьне ў яго яшчэ не сфармаванае, і калі ён бачыць такую колькасьць інтэрпрэтацыяў гістарычнага мінулага, ён проста аказваецца разгубленым, і ў яго нэгатыўныя адносіны да гісторыі могуць узьнікнуць».
Летась лябараторыя сацыямэтрычных дасьледаваньняў «Новак» і Беларускі інстытут стратэгічных дасьледаваньняў спрабавалі высьветліць, каго беларусы лічаць нацыянальнымі героямі. Месцы ў рэйтынгу разьмеркаваліся такім чынам: Францішак Скарына, Пётар Машэраў, Кастусь Каліноўскі. 40% рэспандэнтаў, адказалі, што ня ведаюць, хто ў Беларусі нацыянальны герой.
Навуковая праца асьпіранткі Тацяны Астроўскай называецца «Генэалёгія гістарычнай памяці беларусаў у кантэксьце адукацыйных практык». Адлюстраваньне гісторыі ў школьных падручніках дасьледчыца падзяліла на тры пэрыяды: так званы антыкаляніяльны (1993-95 гады), дамінаваньне панславісцкай ідэалёгіі (1996-2001) і фармаваньне нацыянальнай ідэі (з красавіка 2002-га году). Вось як тлумачыць выбар тэмы сама Тацяна Астроўская:
«Былі прааналізаваныя падручнікі, і мяне цікавіла, ці зьмяняецца, па-першае, інтэрпрэтацыя. І калі зьмяняецца, то якім чынам, і што на яе ўплывае? Вядома ж, я прыйшла да высновы, што так, зьмяняецца. Гістарычны матэрыял вельмі залежыць ад таго гістарычнага і сацыяльна-палітычнага кантэксту, у якім ён пісаўся».
Што да постацяў старажытнасьці, сярэднявечча — Эўфрасіньні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францішка Скарыны — яны падаюцца станоўча, пра іх матэрыял у падручніках досыць поўны. Прычым, падаюцца, як выбітныя асобы, пэрсоны. Што, да знакавых фігур больш позьняга часу, да прыкладу, ХІХ стагодзьдзя, то тут шмат залежыць ад самой постаці, кажа Тацяна Астроўская:
«Напрыклад, Кастусь Каліноўскі паўстае ў апошніх падручніках па гісторыі такой ня вельмі зручнай фігурай. Нацыянальна-вызвольная тэматыка не зусім супадае з тым сацыяльна-палітычным кантэкстам. Што да паўстаньня Каліноўскага, пішацца пра тое, што гэта паўстаньне польскае, прычым, паўстаньне польскай шляхты. І наагул, беларускі народ паўстае ў падручніках амаль цалкам сялянскім. Паўстаньне Касьцюшкі ці паўстаньне Каліноўскага падаюцца выключна як шляхецкія паўстаньні, выключна польскія. Але ў той жа час паўстаньне Каліноўскага было яшчэ і антырасейскім. Пра гэта інфармацыі няма».
Паўстаньне Касьцюшкі ці паўстаньне Каліноўскага падаюцца выключна як шляхецкія паўстаньні, выключна польскія.
Прычым, на пачатку 1990-х Кастуся Каліноўскага ў падручніках называлі «нацыянальным героем, слаўным сынам Беларусі. А з 2002 году трактоўка асобы Каліноўскага мяняецца: ён адважны, адукаваны, інтэлігентны юнак, які трагічна і безвынікова загінуў.
Што да ХХ стагодзьдзя, то тут наагул не было герояў, так бы мовіць, зь вялікай літары, кажа Тацяна Астроўская:
«Калі я рабіла такі вынік, ён тычыўся ў першую чаргу постацяў ХХ стагодзьдзя. Я хацела сказаць у сваёй працы пра важнасьць герояў для гісторыі і для нацыі наагул. Таму што героі выконваюць ролю кансалідуючую для нацыі, выступаюць прыкладам. Калі мы разглядаем гісторыю ХХ стагодзьдзя, найноўшую гісторыю, мы ня бачым ніводнай значнай фігуры. Напрыклад, той жа Машэраў, які даволі значнай пэрсонай быў для гісторыі савецкай Беларусі — пра яго адзін абзац у падручніку. Ня кажучы ўжо пра іншых…»
Студэнт-першакурсьнік Антон, які летам здаваў цэнтралізаванае тэставаньне па гісторыі Беларусі, кажа:
«Наагул, калі я рыхтаваўся да ЦТ, ня вельмі шмат я ў кнігах знайшоў пра сапраўдных герояў Беларусі, такіх як Каліноўскі, Машэраў».
У падручніках вельмі мала інфармацыі і пра аднаўленьне беларускай дзяржаўнасьці, стварэньне Беларускай Народнай Рэспублікі, кажа Тацяна Астроўская:
«Ну, напрыклад, пра таго ж Ластоўскага толькі адзін сказ. Ці пра братоў Луцкевічаў — вельмі мала інфармацыі».
Адсутнасьць у падручніках знакавых постацяў гісторыі Беларусі гісторык Яўген Анішчанка, у нядаўнім мінулым супрацоўнік Інстытуту гісторыі Акадэміі навук, тлумачыць такім чынам:
Такая нігілістычная практыка да пэўных асобаў вядзецца яшчэ з савецкага часу.