Родныя так і ня могуць даведацца пра месца захаваньня чалавека, прысуджанага да сьмяротнага пакараньня. Прычым Беларусь пры гэтым не парушае ніякіх міжнародных дамоваў. Такі адказ збоку МЗС атрымаў праваабаронца зь Берасьця Раман Кісьляк.
На думку юрыста, павінна быць
Юрыст накіроўваў запыт у МЗС, але паводле адказу зь Міністэрства атрымліваецца, што Беларусь не парушае міжнародных дамоўленасьцяў, кажа Раман Кісьляк:
«Трэба, каб былі ўнесены зьмены ў артыкул 175 і каб забясьпечвалася захаваньне права сваякоў асуджаных да сьмерці не падвяргацца бесчалавечнаму абыходжаньню. Гэта прапісана ў артыкуле 7 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Але высокапастаўленыя чыноўнікі наагул ня бачаць пэўных праблем зь сьмяротным пакараньнем. Тым ня менш я маю намер і надалей абскарджваць гэты адказ і падымаць праблему ў грамадзтве».
На думку юрыста, павінна быць
- інфармаваньне прысуджанага да сьмерці, а таксама яго блізкіх сваякоў пра дзень пакараньня;
- прадастаўленьне дастатковага часу асуджанаму да сьмерці разьвітацца са сваімі сваякамі;
- выдача цела пакараных сваякам для пахаваньня;
- у выпадках, калі пахаваньне ўжо было зьдзейсьнена — інфармаваньне сваякоў пра месца пахаваньня пакаранага.