Кіргізстан: выбары пахвалілі

Міжнародныя назіральнікі на парлямэнцкіх выбарах у Кіргізстане, што адбыліся ў нядзелю, сёньня абнародавалі сваю справаздачу. У ёй гаворыцца, што выбары спрыялі ўмацаваньню дэмакратыі ў краіне. Кіраўнік місіі назіральнікаў АБСЭ Мортэн Хоглунд заявіў журналістам у Бішкеку, што выбары вызначыліся палітычным плюралізмам, грамадзянскай адказнасьцю і актыўнай кампаніяй.

Паводле папярэдніх вынікаў, пяць партыяў трапляюць у парлямэнт. Лідэрам – апзыцыйная партыя “Ата-Журт”. Сьледам ідуць сацыял-дэмакраты. За імі – “Ар-Намыс”, “Рэспубліка” і праўрадавая “Ата-Мекен.