Вугоршчына: затрымалі дырэктара аварыйнага гліназёмнага камбінату

У Вугоршчыне затрыманы дырэктар гліназёмнага камбінату, аварыя на якім тыдзень таму стала прычынай буйной экалягічнай катастрофы.

Пра гэта сёньня паведаміў прэм’ер-міністар краіны Віктар Орбан. Ён адзначыў таксама, што вырашана часова нацыяналізаваць камбінат.

Разьліў адкідаў апрацоўкі алюмініевай руды прывёў да гібелі сямі чалавек. Улады Вугоршчыны не выключаюць паўторнага выцяканьня таксычных рэчываў.