Нобэлеўскі ляўрэат прысьвяціў прэмію "цяньяньмінцам"

Сёлетні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру кітайскі дысыдэнт Лю Сяобо прысьвяціў сваю ўзнагароду ахвярам разгону пратэстаў на Цяньяньмінскай плошчы ў Пэкіне. У 1989 годзе кітайскія ўлады расстралялі ўдзельнікаў студэнцкай дэманстрацыі за дэмакратычныя перамены ў краіне.

На мінулым тыдні афіцыйны Пэкін рэзка скрытыкаваў рашэньне Нобэлеўскага камітэту і выказаў пратэст Нарвэгіі.

Лю Сяобо быў асуджаны летась да 11-гадовага зьняволеньня за "спробы падрыву" асноў камуністычнага рэжыму. Абвінавачаньне было выстаўленае ў сувязі з выпускам "Хартыі-08", якая заклікае да правядзеньня дэмакратычных рэформаў у Кітаі.