Лідэра кангалескіх паўстанцаў будуць судзіць паўторна

Апэляцыйная палата Міжнароднага крымінальнага суду ў Гаазе ў пятніцу прыняла рашэньне не выпускаць з-пад варты лідэра кангалескіх паўстанцаў Томаса Лубангу, адмяніўшы папярэдняе рашэньне аб яго вызваленьні. Лубанга застаецца пад вартай, працэс супраць яго будзе адноўлены.

Былы палявы камандзір кангалескіх паўстанцаў Томас Лубанга абвінавачваецца ў шэрагу ваенных злачынстваў, у тым ліку ў арганізацыі дзіцячых вайсковых атрадаў у ходзе пяцігадовай грамадзянскай вайны ў Конга на пачатку дзесяцігодзьдзя.