У Аўганістане забітыя чацьвёра італьянскіх вайскоўцаў

У Аўганістане ў выніку выбуху а вайсковым аўтамабілі загінулі чацьвёра італьянскіх вайскоўцаў, яшчэ адзін паранены.

Паведамляецца, што выбухная прылада спрацавала сёньня на паўднёвым-захадзе краіны, у правінцыі фарах. Па дадзеных Міністэрства абароны Італіі, салдаты вярталіся з заданьня з даліны Гулістан.

Ад пачатку кастрычніка ў Аўганістане загінулі 16 вайскоўцаў міжнародных сілаў пад камандаваньнем НАТО