Маскоўскія праваабаронцы падтрымалі ідэю аб вуліцы імя Паліткоўскай

Лідэры вядучых праваабарончых арганізацыяў падтрымалі прапанову назваць вуліцу ў цэнтры Масквы імем журналісткі "Новой газеты" Ганны Паліткоўскай. Перайменаваць вуліцу Лясная, на якой жыла Паліткоўская, раней прапанаваў галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзьмітры Муратаў.

Ганна Паліткоўская была забітая ў пад'ездзе дому на вуліцы Лясной 7 кастрычніка 2006.