“Кітай зьяўляецца лепшым сябрам Беларусі, а Беларусь, у сваю чаргу, вельмі надзейны партнэр для Кітаю”, заявіў напярэдадні свайго сёньняшняга візыту ў Кітай ў размове з журналістамі кітайскага тэлебачаньня, а таксама агенцтва Сіньхуа і выданьня Жэньмінь жыбао беларускі прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Заявы беларускага кіраўніка зьмешчаныя сёньня ў шэрагу кітайскіх СМІ.
Паведамляецца, што ў гэтыя выходныя Аляксандар Лукашэнка наведае павільён Беларусі на ЭКСПА-2010 ў Шанхаі, возьме ўдзел ў адкрыцьці беларуска-кітайскага навукова-тэхналягічнага парку у горадзе Чанчун і правядзе перамовы зь кітайскім кіраўніцтвам, у тым ліку старшынём КНР Ху Цзыньтао.
Як падае агенцтва Сіньхуа, Аляксандар Лукашэнка адзначыў важнасьць трывалага двухбаковага супрацоўніцтва ў пэрыяд глябальнага фінансавага крызысу.
“Кітайскіх сяброў, якія працягнулі руку дапамогі падчас крызысу мы ніколі не забудзем”, падкрэсьліў Лукашэнка, маючы на ўвазе льготныя кітайскія крэдыты. Паводле Лукашэнкі, інвэстуючы беларускую эканоміку, Кітай ніколі не выстаўляе Беларусі ніякіх палітычных умоваў, а таму яго краіна спадзяецца на далейшыя буйныя інвэстыцыі ў Беларусі, прычым, больш хуткімі тэмпамі.
Раней паведамлялася, што Беларусь і Кітай падпішуць пакет пагадненьняў, згодна зь якімі Кітай выдаткуе Беларусі крэдыты на суму каля $ 3,3 мільярдаў.