Пхэньян: Кім Чэн Ун стане наступным кіраўніком краіны

Кіраўніцтва КНДР пацьвердзіла, што малодшы сын лідэра краіны Кім Чэн Іра, Кім Чэн Ун, атрымае ў спадчыну ад бацькі кіраваньне краінай.

У верасьні рашэньнем партканфэрэнцыі Працоўнай партыі краіны Кім Чэн Ун быў прызначаныя на дзьве ключавыя дзяржаўныя пасады. Гэта паслужыла падставай да здагадак, што ён стане наступным кіраўніком краіны.