У Францыі забароняць паранджу

Канстытуцыйная рада Францыі ўхваліла законапраект, які забараняе насіць у грамадзкіх месцах і на вуліцы адзеньне, якое цалкам хавае твар. Наперш маецца на ўвазе паранджа.

У верасьні гэты законапраект быў ухвалены ў Сэнаце.

За парушэньне закону прадугледжваецца штраф у памеры 150 эўра. Прымусовае зьняцьце паранджы проста на вуліцы не прадугледжанае.