Адным кандыдатам у прэзыдэнты стане менш


На прэсавай канфэрэнцыі ў Менску адзін з прэтэндэнтаў на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах пэнсіянэр Пётар Барысаў абвясьціў, што гатовы падтрымаць на выбарах сустаршыню аргкамітэту па стварэньні Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.

Ад сёньняшняга дня ініцыятыўная група Пятра Барысава будзе працаваць на Віталя Рымашэўскага. У якім фармаце гэта будзе адбывацца -- яшчэ ня вырашана.