Шандаровіч: “Крэмль дамагаецца кантролю над уласнасьцю”

Віншаваньне Аляксандрам Лукашэнкам з днём нараджэньня Уладзімера Пуціна і ігнараваньне ім дня народзінаў Дзьмітрыя Мядзведзева расейскі сатырык расцэньвае як імкненьне кіраўніка РБ згуляць на супярэчнасьцях ў маскоўскім кіраўніцтве.

Шандаровіч:
“ Я мяркую, што можна гэта разглядаць і як рытуальнае дыпляматычнае дзеяньне. Але з другога боку, я падазраю, што Аляксандар Рыгоравіч цудоўна ведае пра два цэнтры сілы ў Расейскай Фэдэрацыі. І зусім ня супраць, як нядаўна Лужкоў, пагуляць на супярэчнасьцях паміж гэтымі двума сіламі. У гэтым сэнсе віншаваньні Пуціну можа быць сыгналам, што магчыма і такая гульня. Што тычыцца інфармацыйнай вайны Крамля супраць Лукашэнкі, дык у тым і справа, што спосаб вядзеньня гэтай вайны вельмі двухсэнсоўны. Калі Мядзьведзеў пераходзіць у маральную плоскасьць і называе Лукашэнку бессаромным, дык гэта, канешне, асобны цырк для расіянаў, якія прыблізна ўяўляюць памер гэтага сумленьня ў кіраўніцтве Расейскай Фэдэрацыі. Чаго дамагаецца Крэмль? Я думаю, там гаворка ідзе, як заўжды, пра кантроль над уласнасьцю, над уладай, пра распаўсюджваньне ўплыву. Трэба прызнаць, што Аляксандар Рыгоравіч перамагаў на гэтым полі ў некалькіх расейскіх адміністрацый. Альбо цалаваўся з крыкамі пра вечнае сяброўства, альбо пайсьці на Захад і пакінуць Расею без заходніх форпастоў. І расейская адміністрацыя вялася на гэтыя разводкі другое дзесяцігодзьдзе. Цяпер, нібыта, перастала весьціся, і гэта ня можа ня радаваць”.