Нацыянальны банк Беларусі абвяргае заяву старшыні "Беларусбанку" Надзеі Ермаковай пра адток рублёвых укладаў насельніцтва з банкаўскай сыстэмы і падкрэсьлівае тэндэнцыю ператоку дэпазытаў фізычных асобаў у банкі, якія прапануюць укладчыкам больш выгадныя ўмовы.
"З рублёвымі ўкладамі насельніцтва ў банкаўскай сыстэме Беларусі ўсё нармальна. Ніякага адтоку ў цэлым па сыстэме не назіраецца. Больш за тое, за верасень рублёвыя ўклады насельніцтва вырасьлі на 81,5 млрд. рублёў", — заявіў агенцтву Інтэрфакс начальнік упраўленьня інфармацыі НББ Анатоль Драздоў.
Ён растлумачыў, што "адток укладаў назіраецца толькі ў Беларусбанку". На яго думку, "прычына гэтага простая — іншыя банкі прапаноўваюць укладчыкам больш выгадныя ўмовы". Такім чынам, "ідзе ператок укладаў з адных банкаў у іншыя", — падкрэсьліў прадстаўнік НББ.
На яго думку, "гэта нармальны працэс — грошы ідуць туды, дзе больш выгадна".
Старшыня праўленьня "Беларусбанку" Надзея Ермакова раней выказала заклапочанасьць адтокам рублёвых дэпазытаў насельніцтва з банкаўскай сыстэмы і заклікала ўкладчыкаў не рабіць пасьпешлівых крокаў.
"Беларускія рублі зараз здымаюць каля 5—7 мільярдаў у дзень. Гэта сёньня праблема", — заявіла Н. Ермакова.
Паводле яе слоў, гэтая тэндэнцыя характэрная для верасьня.
"Адток рублёвых укладаў працягваецца амаль месяц, на пачатку месяца ён вырастаў, зараз ідзе адносна роўны адток", — сказала кіраўніца банку, адзначыўшы, што валютныя дэпазыты насельніцтва не зьніжаюцца.
Ермакова перакананая, што такія паводзіны ўкладчыкаў — пасьпешлівыя і неабгрунтаваныя. Яна таксама мяркуе, што адной з асноўных прычын адтоку рублёвых дэпазытаў насельніцтва стала "інфармацыйная вайна ў дачыненьні да Беларусі ў расейскіх СМІ".