Гэтым разам Саўка ды Грышка абмяркоўваюць Інтэрнэт
Саўка:
А я нядаўно вот чыво замеціў:
У жызьні ўсё ня так, як ў інтэрнэце.
У інтэрнэце как-та інцярэсьней –
Паліціка і спорт, і секс, і песьні.
Грышка:
Таксама там ёсьць форумы і чаты.
І ўсе такія… злосныя занадта.
Сваё пытаньне сьмела ставяць рубам
І рэагуюць агрэсыўна-груба.
Разам (рэфрэн):
Эх, інтэрнэт-інтэрнэт…
Саўка:
Ёсьць тут усё…
Грышка:
І чыво толька нет.
Саўка:
Апяць жа, “змагары” із інтэрнэту…
В рэальнай жызьні іх пачці што нету.
Я вот хажу ў Дом быта, ў магазін.
Пака не паўстрачаўся ні адзін.
Грышка:
Шмат мовы ў інтэрнэце беларускай,
Хаця ў жыцьці ў яе ўжытак вузкі.
У сеціве ўсе любяць паплявузгаць,
А выйшаў з нэту – ўсё, перазагрузка.
Рэфрэн.
Усё, што хочаш, можаш тут найці ты –
Ад прэзідзента і да прастаціта.
Хаця, вазможна, эта і занадта,
І інтэрнэтам стоіт нам заняцца.
Грышка:
Як ні блякуй і як ні расьсякай ты,
Ніколі ўсе не адфільтруеш сайты.
Свабода непазьбежна пераможа.
Ніяк і быць па-іншаму ня можа.
Рэфрэн.
Карочэ, інтэрнэт – ета зараза.
Нямедленна сь нім нада разабрацца.
Вот бюляцені ў вурны пакідаем
І адфільтруем лучшэ, чэм в Кітае.
Разам:
Эх, інтэрнэт-інтэрнэт…
Грышка:
Быў інтэрнэт, інтэрнэта і нет.