Раманчук: “Варта падтрымаць захады, якія робіць расейскае кіраўніцтва”

Яраслаў Раманчук

Заяву Дзярждумы Расейскай Фэдэрацыі адносна расейска-беларускіх узаемаадносінаў камэнтуе адзін з кандыдатаў на ўдзел у прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў Беларусі Яраслаў Раманчук:

«Вельмі добра, што Дзярждума ўрэшце стала зважаць на рэальнае становішча ў Беларусі, на што мы скіроўвалі іх увагу яшчэ напрыканцы 90-х гадоў. Але ў кожнай вяроўкі ёсьць канец, і, відаць, спадар Лукашэнка гэтак перагнуў палку, што нават пачаў губляць сваіх самых верных саюзьнікаў. Тут толькі варта падтрымаць захады, якія робіць расейскае кіраўніцтва ў справе дасьледаваньня спраў зьніклых, захаваньня стандартаў прэзыдэнцкіх выбараў. Мы таксама вітаем дзеяньні расейскага кіраўніцтва, якія будуць рабіцца ў межах АБСЭ па назіраньні за выбарамі».