ААН: 166 мільёнам чалавек не хапае ежы

166 мільёнаў чалавек у 22 краінах хранічна пакутуюць ад недаяданьня ці сутыкаюцца зь цяжкасьцямі ў набыцьці харчаваньня, што зьяўляецца вынікам харчовага крызысу. У справаздачы, падрыхтаванай Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыяй ААН і Ўсясьветнай харчовай Праграмай ААН гаворыцца, што войны, стыхіі і слабыя ўрадавыя інстытуты спрыяюць працягу харчовага крызысу ў 22 краінах, улучна з Аўганістанам, Іракам і Таджыкістанам.

Паводле справаздачы, такім краінам патрэбна мэтавая падтрымка, якая прадугледжвае ня толькі аказаньне хуткай гуманітарнай дапамогі, але і доўгатэрміновыя праекты кшталту забесьпячэньня харчаваньнем школьнікаў ці праграмаў “праца ў абмен на ежу”.