Літва дамагаецца цэнтралізаваных закупаў газу ў Эўрапейскі Зьвяз

Сьпікер літоўскага парлямэнту Ірэна Дэгуцене сказала, што Літва будзе дамагацца ўсталяваньня сыстэмы закупаў газу для краін ЭЗ праз адзінае агенцтва.

Ачольніца парлямэнту зьбіраецца абмеркаваць гэтае пытаньне на сэсіі асамблеі парлямэнтаў Літвы, Польшчы і Ўкраіны, якая пройдзе на гэтым тыдні ў Вільні.

У інтэрвію "Žinių radijas" Дэгуцене сказала, што гэта абмежавала б магчымасьці цэнавай дыскрымінацыі з боку "пэўных дастаўцаў газу" і ўзмацніла б перамоўную пазыцыю Эўразьвязу пры закупах.

Мяркуецца, што Літва плаціць найбольшую цану за расейскі газ сярод краінаў ЭЗ.