Емэн: напад на брытанскіх дыпляматаў

У сталіцы Емэну горадзе Сана сёньня здарыўся напад на машыну пасольства Вялікай Брытаніі. Параненыя тры выпадковыя мінакі, паведамляюць спэцслужбы краіны.

Згодна са зьвесткамі агенцтва DPA, ніхто з супрацоўнікаў пасольства не пацярпеў.

Паведамляецца, што невядомыя нападнікі выпусьцілі па аўтамабілі мінамётны снарад, калі ён праяжджаў па ўсходняй частцы гораду.