"Гавары праўду" раскажа пра злачынствы чыноўнікаў

Сёньня кампанія "Гавары праўду" прэзэнтавала новы праект "Улада за кратамі". Як падкрэсьліла праваабаронца Тацьцяна Процька, гэта сыстэматызацыя і публічная прэзэнтацыя змаганьня ўлады з чынавенствам.

"І далёка не заўсёды саджаліся за краты карупцыянэры, хабарнікі. Вельмі шмат было зьвядзеньня палітычных рахункаў. Напрыклад, Міхаіл Чыгір, Васіль Лявонаў, Міхаіл Марыніч, Уладзімер Кудзінаў, Андрэй Клімаў, Тамара Віньнікава."

Паводле кіраўніка праекту Аляксандра Фядуты, зь якім была наладжана он-лайн канфэрэнцыя са Страсбуру, праект гэты інфармацыйны, а не палітычны.

"Сам праект, сам сайт, які стартуе ад сёньня, будзе сьведчыць пра тое, што трэба мяняць гэтую сыстэму, што гэта сыстэма сама выклікае карупцыю."

Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце і ў эфіры