Студэнтаў Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка з пагрозамі і абяцаньнямі розных прэфэрэнцыяў прымушаюць стаяць у пікетах па зборы подпісаў за Аляксандра Лукашэнку. Пра гэта паведаміў выкладчык ВНУ ў сваім лісьце.
Вось вытрымка зь ягонага ліста, што прыйшоў на Радыё Свабода па электроннай пошце:
«Больш за тое, ужо ня пернікам, а больш пугай прымушаюць стаяць разам са студэнтамі і выкладчыкаў. Відавочна, тое, што міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў узначаліў перадвыбарчы штаб Лукашэнкі (адмыслова сышоўшы дзеля гэтага ў адпачынак), стала азначаць, што ўсе працаўнікі школаў і ВНУ ператварыліся ў бясплатных валанцёраў па зборы подпісаў за дзейнага кіраўніка дзяржавы. Выкладчыкі ВНУ ў бальшыні сваёй абураныя такім стаўленьнем да іх працы і вольнага часу. Абурэньне таксама выклікае наагул уся палітыка, што праводзіцца Радзьковым і Лукашэнкам у дачыненьні да сярэдняй і вышэйшай адукацыі».
Выкладчык пэдунівэрсытэту паведаміў, што наўпрост асабіста ісьці на канфрантацыю з кіраўніцтвам ВНУ пакуль ня мае магчымасьці, але пастараецца любымі шляхамі сабатаваць гэта мерапрыемства.