Сьвет учора і сёньня, 4-5 кастрычніка

Вугоршчына. Адкіды прадукцыі алюмініевага заводу затапілі вугорскую вёску Дэвэчэр.

Вугоршчына. Сабака зь вёскі Дэвэчэр, пакрыты алюмініевымі адкідамі.

Ізраіль. Дзяўчаткі з габрэйскага паселішча на акцыі пратэсту супраць пабудовы мячэці каля Наблусу, дзе было забаронена збудаваць сынагогу.

Палестына. Мітынг пратэсту ў Газе з патрабаваньнем вызваліць палестынцаў з ізраільскіх турмаў.

Емэн. Пахаваньне двух паўднёваемэнскіх аўтанамістаў, забітых у сутычках з урадавымі войскамі.

Расея. Дэманстрацыя камуністаў у Маскве ў памяць аб забітых падчас штурму расейскага парлямэнту ў 1993 годзе.

Аўстралія. Актывісты руху аховы жывёлаў на акцыі пратэсту каля крамы з футранымі вырабамі моднага дызайнэра.

Швэцыя. Удзельнікі дэманстрацыі пратэсту супраць расізму размалявалі крэйдай цэнтральны пляц у Стакгольме.

ЗША. Падчас урачыстай сустрэчы начальніка брытанскага генштабу ў Пэнтагоне.

Кітай. 61-я гадавіна КНР адзначаецца “залатым тыднем” - адпачынкам, калі зьбіраюцца сем'і і наведваюцца храмы.

Індыя. Танцоркі з гурту Пангхат рыхтуюцца да індуісцкага сьвята Наўраты каля Ахмэдабаду.